BE RU EN

У Лунінцы на «выбары» завабліваюць каўбасой

  • 20.09.2012, 16:13

Мяркуючы па ўсім, галоўная асаблівасць, для чаго трэба 23 верасня наведаць участкі для галасавання – наяўнасць буфетаў.

Такую выснову charter97.org робіць з аповяду старшыні выбарчай камісіі Лунінецкай акругі № 13 Віктара Рафаловіча. Не забыўшыся згадаць пра датэрміновае галасаванне, ён заявіў, што галоўныя «урачыстасці» адбудуцца ўсё ж у бліжэйшую нядзелю. «У гэты дзень на ўсіх выбарчых участках (акрамя закрытых) будуць працаваць буфеты з шырокім асартыментам прадукцыі: на каўбасныя і кандытарскія вырабы, а таксама безалкагольныя напоі ўстаноўлена мінімальная гандлёвая надбаўка», - растлумачыў Рафаловіч.

Акрамя таго, па словах старшыні акруговай камісіі, «святочную» атмасферу дапамогуць стварыць работнікі культуры («мяркуецца, што ў гэты дзень у Лунінецкім раёне пройдзе каля 40 канцэртаў разнастайных творчых калектываў і асобных аматараў музычнага і песеннага мастацтва»), а «асобнай старонкай мерапрыемстваў , прымеркаванай да прыкметнай палітычнай падзеі, стануць спартыўныя спаборніцтвы». Яшчэ адной асаблівасцю будзе адкрыццё на некаторых выбарчых участках кансультацыйных пунктаў, дзе можна атрымаць тлумачэнні па маёмаснаму падатковаму заканадаўству.

Увогуле, «выбары» (па версіі Віктара Рафаловіча) - гэта «свята, падчас якога людзі будуць імкнуцца змястоўна адпачыць, а мы паспрабуем зрабіць гэты адпачынак камфортным і спакойным».

Апошнія навіны