BE RU EN

У Менску на 141-м участку рыхтуецца ўкід 400 бюлетэняў

  • 20.09.2012, 16:50

Актывіста БХД і назіральніка на 141-м выбарчым участку 94-й акругі Ігара Шанчука раніцай 19 верасня не хацелі пускаць на ўчастак.

Члены ўчастковай камісіі заявілі, што хацелі праверыць скрыні і спрабавалі зачыніцца на ўчастку адны, паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Старшыня камісіі таксама адмовіўся паведамляць, колькі людзей зарэгістравана выбаршчыкамі па гэтым участку, а таксама колькасць бюлетэняў. Тым не менш Ігару Шанчуку ўдалося падгледзець, што людзей, якія павінны прагаласаваць 1900, а бюлетэняў - 2305. Разам з тым артыкул 72 Выбарчага кодэкса абвяшчае, што колькасць запасных бюлетэняў не павінна перавышаць 5% ад колькасці выбаршчыкаў. А гэта даказвае, што на ўчастку ўжо створаны ўмовы для фальсіфікацыі.

Таксама актывісту ўдалося паразмаўляць з жанчынай, якая прызналася, што яе на галасаванне прыгналі тэрмінова з працы. Прозвішча жанчына для пратаколу назвала, але для прэсы яна прасіла не называць. Прызнанне зафіксавана назіральнікам ад БХД.

Апошнія навіны