BE RU EN

У Брэсце павалілася сцяна дома (Фота)

  • 21.09.2012, 9:59

Па шчаслівай выпадковасці, ніхто не пацярпеў.

У Брэсце на вуліцы Дзяржынскага павалілася сцяна дома пад знос. Частка сцяны абвалілася, ледзь не пашкодзіўшы прыпаркаваныя аўтамабілі і скамячыўшы просценькую загароду, піша «Виртуальный Брест».

Пацярпелых няма, толькі прыпыліліся машыны, якія былі прыпаркаваны праз вуліцу. Будаўнікі вельмі спешна прыбіралі абломкі.

Амаль год таму на вуліцы Савецкай пад сцяной састарэлага будынка загінула пенсіянерка, якая выпадкова апынулася побач.

Апошнія навіны