Не гуляйце з Лукашэнкай у несумленныя гульні (Відэа)
- 21.09.2012, 11:09
Вуда, кошык, шахматы - выбірайце самі.
Для тых, хто не вырашыў, што рабіць 23 верасня, прапануем ролік ад АГП, піша сайт арганізацыі.
У незвычайным амплуа спікеры АГП: экс-кіраўнік Нацбанка, ганаровы старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч, міністр працы ўрада Міхаіла Чыгіра Аляксандр Сасноў, намеснікі старшыні АГП Леў Марголін і Антаніна Кавалёва, дырэктар юрыдычнай фірмы Ганна Канапацкая, прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна і сам старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
АГП заклікае байкатаваць так званыя «выбары».