BE RU EN

У Брэсце КАМАЗ стаў на дыбы (Фотафакт)

  • 21.09.2012, 12:09

20 верасня на 2-й Завадской вуліцы ў абласным цэнтры здарылася нестандартнае ДТЗ.

У КАМАЗа грузападымальнасцю 20 тон, які належыць аднаму з прадпрыемстваў горада, падчас руху адкрыўся кузаў. Як распавялі ў прэс-службе ДАІ Брэсцкай вобласці, у выніку платформа зачапіла ферму цеплатрасы і ўязныя вароты размешчанага побач прадпрыемства. Яны былі пашкоджаныя, піша onliner.by.

«Ніхто не пацярпеў, - удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Кіроўца быў цвярозы. Для «вызвалення» самазвала неабходна было адрэзаць пашкоджаную ферму. Для гэтага прыйшлося задзейнічаць два аўтакрана і адну аўтавышку».

Апошнія навіны