BE RU EN

МВФ спансаваў перадвыбарчую кампанію Лукашэнкі

  • 21.09.2012, 14:44

У палітыцы «кнута і перніка» у дачыненні да беларускіх улад Еўропа выкарыстоўвае толькі пернік.

Пра гэта 21 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, перадае «Тэлеграф».

«Палову валюты Беларусь атрымлівае з Еўропы. Больш за тое, прэзідэнцкую кампанію Аляксандра Лукашэнкі ў 2010 годзе фінансаваў Міжнародны валютны фонд, так як выдзеленыя ім напярэдадні грошы былі накіраваны не на мадэрнізацыю, а на подкуп выбаршчыкаў», - заявіў ён.

Лідэр АГП таксама заявіў аб неабходнасці спыніць назіранне за беларускімі «выбарамі» з боку АБСЕ. Паводле яго слоў, справаздачу аб «выбарах» у краіне можна зрабіць, знаходзячыся ў Рыме ці Вільні і не прыязджаючы ў Беларусь.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што АБСЕ перад тым як прыязджаць у Беларусь для назірання за «выбарамі» павінна даць беларускім уладам хатняе заданне - прывядзенне беларускага заканадаўства да стандартаў АБСЕ і вызваленне палітвязняў. На яго думку, улады пойдуць на гэта, так як Еўропа больш патрэбная Менску, чым Менск Еўропе. «Мы не патрабуем сабе якіх-небудзь прэферэнцый, мы патрабуем вярнуць у краіну свабодныя выбары», - сказаў ён.

Апошнія навіны