BE RU EN

Расейцаў прызываюць у беларускае войска? (Фота)

  • 21.09.2012, 14:48

Грамадзяніну Расеі, які пражывае ў Беларусі, прыйшла павестка ў ваенкамат.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў сам малады чалавек. Паводле яго слоў, ён сталы жыхар Беларусі, але мае расейскае грамадзянства. Прапісаны ў Гомельскай вобласці.

«Мне прыйшла ўжо другая павестка ў ваенкамат. У 2010 годзе была першая - тады я праходзіў медкамісію, як і ўсе дапрызыўнікі. Але як гэта магчыма? Чаму я, будучы грамадзянінам Расейскай Федэрацыі, павінен служыць у беларускім войску? Гэта абсурд. Работнікі ваенкамата не кампетэнтныя ў гэтых пытаннях», - распавёў расеец.

«У жніўні мне даслалі ўжо другую павестку. На шчасце, я паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, інакш, забралі б служыць. Вырашыў расказаць пра гэта пасля таго, як прачытаў на вашым сайце пра замежных грамадзян у Беларусі, якім улада прапануе ўдзельнічаць у «выбарах», - адзначыў студэнт.

Апошнія навіны