BE RU EN

Назіральнікам-студэнтам пагражалі адлічэннем з ВНУ

  • 21.09.2012, 16:26

Адлічэннем пагражаюць выкладчыкі і ўніверсітэцкія куратары.

Аб пагрозах на адрас назіральнікаў на 101 выбарчай акрузе ў Менску сёння паведаміў Аляксандр Фядута на прэс-канферэнцыі, перадае БелаПАН.

«Па некаторых участках у нас ёсць прабелы. У якасці назіральнікаў там павінны былі працаваць студэнты менскіх ВНУ. Але пасля таго як дакументы на іх вылучэнне ў назіральнікі былі пададзеныя, некаторым з іх пачалі тэлефанаваць іх універсітэцкія куратары і выкладчыкі. Усе зводзілася да адзінага тэзісу: альбо ты ўдзельнічаеш у назіранні за выбарамі на участках, дзе ідзе байкот, альбо працягваеш навучанне ў ВНУ», - заявіў Фядута.

Кіраўнік менскай арганізацыі руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч адзначыў, што маніпуляцыі у акрузе № 101 пачаліся «з гульні са спісамі выбаршчыкаў». «У акрузе ёсць унікальны ўчастак, дзе колькасць прапісаных у ім выбаршчыкаў менш за колькасць кватэр на ўчастку. Нейкага тлумачэння з гэтай нагоды ў акруговай камісіі мы не атрымалі. Будзем падаваць скаргу ў ЦВК і пракуратуру», - сказаў ён.

Апошнія навіны