У Слоніме затрыманы карэспандэнт польскага тэлебачання
- 21.09.2012, 17:13
Раніцай 21 верасня ў Слоніме быў затрыманы карэспандэнт польскага тэлебачання, які прыехаў у Беларусь для асвятлення ходу «парламенцкіх выбараў».
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, журналіст нібыта знаходзіўся за рулём «Форда-Мандэа» у стане алкагольнага ап'янення.
Супрацоўнікі ДАІ сцвярджаюць, што медыцынскі агляд устанавіў утрыманне пароў алкаголю ў выдыханым паветры 0,77 праміле.
Па факце «парушэння» пачаты адміністрацыйны працэс.
Нагадаем, за апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі затрымання незалежных журналістаў, у тым ліку і замежных. Не выключана, што гэта правакацыя.