BE RU EN

Цярэшчанка: Зарплату выдавалі толькі пасля галасавання

  • 23.09.2012, 16:03

Па афіцыйных дадзеных, Віцебская вобласць апярэдзіла ўсе астатнія ў датэрміновым галасаванні.

Кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка лічыць, што тут спрацаваў перш за ўсё адміністрацыйны рэсурс, перадае «Радыё Свабода».

«Напрыклад, учора ў Відзах Браслаўскага раёна не выдавалі зарплату, пакуль не прагаласуюць. Я пад'ехаў у гэты калгас, дзе ўбачыў каля 80 чалавек, якія стаялі ў чарзе ў суботу з пашпартамі - калі ласка, спачатку галасуйце і тут жа прыходзьце. Гэта было звязана з выдачай зарплат. Студэнтаў таксама абвязваюць прагаласаваць, інтэрнаты, памежнікаў. Усе яны прагаласавалі загадзя», - сказаў Цярэшчанка.

Апошнія навіны