BE RU EN

Міхалевіча пратрымалі ў аэрапорце Нью-Йорка 12 гадзін

  • 26.09.2012, 11:44

(абноўлена) Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч быў затрыманы супрацоўнікамі іміграцыйнай службы ЗША.

Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў грамадскі актывіст Юрый Зяньковіч.

Алесь Міхалевіч прыбыў у Нью-Йорк рэйсам з Варшавы 25 верасня 2012 года. Мэта яго прыезду - удзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН і, у прыватнасці, яе камітэта па правах чалавека.

Cупрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША патлумачылі матывы затрымання тым, што прозвішча палітыка значыцца ў спісе Дэпартамента юстыцыі ЗША.

Праз 12 гадзін палітыка адпусцілі на свабоду. Як напісаў сам Алесь Міхалевіч у «Фэйсбуку», яго абшукалі і закавалі ў кайданкі. Вашынгтонскае бюро Інтэрпола палітыка са спісаў пакуль не выключыла.

Нагадаем, КДБ Беларусі выдаў міжнародны ордэр на арышт Алеся Міхалевіча, у выніку чаго ў яго рэгулярна ўзнікаюць праблемы пры перасячэнні межаў розных дзяржаў. Так, у мінулым годзе Алесь Міхалевіч быў нават арыштаваны пры спробе вылецець з аэрапорта Варшавы, але быў вызвалены пасля ўмяшання міністра замежных спраў Польшчы.

Апошнія навіны