Зміцера Шурхая распранулі і пратрымалі на мяжы 5 гадзін
- 26.09.2012, 11:55
Актывіст аргкамітэта БХД ехаў у Польшчу па асабістых справах праз памежны пераход «Варшаўскі мост».
Як перадае прэс-служба БХД, яго затрымлівалі з 5 да 10 гадзін раніцы. Памежнікі праводзілі асабісты дагляд палітыка і дадатковы агляд яго аўтамабіля. Па словах Шурхая, яго распраналі практычна цалкам.
Пры аглядзе прысутнічалі людзі ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі міграцыйнай службы, але актывіст не выключае, што гэта былі прадстаўнікі КДБ.