«Дыктатура» паставіла пад пагрозу Манхэтэнскі фестываль у Менску
- 26.09.2012, 13:15
Пытанні да фільма «2 +2» узніклі з-за слоў «дыктатура» і «тыранія» у анатацыі да фільма.
Пра гэта TUT.BY-ТБ распавяла арганізатар кінафоруму ў Менску Ала Куркуль. Яна ўдакладніла, што калі фільм будзе вырашана забараніць да паказу, пад пытаннем апынецца правядзенне XIV Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно ў Менску зусім. Сітуацыя, па словах арганізатара, павінна вырашыцца на працягу дня.
Феномен супраціўлення дыктатуры адлюстраваны ў алегарычнай манеры ў фільме Two & Two іранскага рэжысёра Бабака Анвары.
http://www.tut.by/uppod/auppod.swf