Жорсткая помста за байкот
- 26.09.2012, 17:05
Жыхару Маладзечна зламалі нос і руку толькі за фота расцяжкі «Байкот».
Жыхар Маладзечна Яўген Матусевіч паведаміў «Радыё Свобода», як пацярпеў за два дні да «выбараў»:
«Байкот» - такі надпіс з'явіўся ў нас у Маладзечна на вуліцы Касманаўтаў напярэдадні «выбараў». У пятніцу, 21 верасня я быў на гэтай вуліцы і сфатаграфаваў расцяжку з заклікам да байкоту, як раптам мяне ўзялі пад рукі два моцных чалавекі ў цывільным, завялі за кут, заламалі рукі і збілі. Білі моўчкі, нічога не тлумачылі. Вулічныя хуліганы так не дзейнічаюць. У выніку ў мяне зламаныя нос і рука. Са збіццём я звяртаўся да ўрача, а 25 верасня напісаў заяву ў міліцыю. Там сказалі, што будуць шукаць, хто гэта зрабіў», - распавёў малады чалавек.