BE RU EN

Міліцыя запалохвае незалежных назіральнікаў

  • 26.09.2012, 17:38

26 верасня ў кватэру назіральніцы Вольгі Кавальковай патэлефанавалі двое міліцыянтаў.

Спачатку яны прасілі пусціць іх для размовы, потым прапаноўвалі свае паслугі па ахове. Вольга Кавалькова няпрошаных гасцей да сябе не пусціла, перадае «Радыё Свабода».

Вольга Кавалькова была назіральнікам на 594 участку выбарчай акругі № 107. Падчас назірання яна зняла на відэа, як старшыня камісіі назваў колькасць удзельнікаў галасавання, якая значна разыходзілася з афіцыйнымі дадзенымі. Гэты факт многія лічаць яшчэ адным доказам фальсіфікацыі «выбараў».

«Пазванілі. Я пытаюся: «Хто?» Кажуць, што міліцыя. «Што трэба?» Кажуць, пагаварыць. Тады яны замарудзіліся, а потым адзін аднаму кажа: «Гавары што-небудзь». Той кажа, што прапануюць мне паслугі аховы. Адказваю, што мне такія паслугі не патрэбныя. «Ну, добра», - кажуць і зноў просяць: «Можа, усё ж такі адкрыеце нам?» - «Не, - адказваю. - Калі вам нешта трэба, выклікайце павесткай, а так не пушчу». Можа, яшчэ хвілін 20 машына стаяла ў двары, а вось цяпер я выйшла на балкон - няма.

Не магу адназначна звязаць гэта з «выбарамі», але магчыма. Ведаеце, учора мы пакінулі скаргі ў ЦВК і ў акруговую камісію адносна факту фальсіфікацыі таго пратаколу на ўчастку, дзе я назірала. Старшыня агучыў лічбу 317, і гэта ёсць на відэа, а ў пратаколе яны напісалі - 565. Таму не ведаю, навошта прыходзілі. Магчыма, каб папалохаць», - распавяла Вольга Кавалькова.

Апошнія навіны