BE RU EN

Арыштаваны былы памочнік Лукашэнкі?

  • 27.09.2012, 9:34

За кратамі разам з Віктарам Піліпцом апынуліся яшчэ два чыноўнікі.

У рамках справы аб кватэрных махінацыях ў гомельскім УКСе затрыманыя таксама першы намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Баранаў і былы памочнік Лукашэнкі, галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, піша odsgomel.org.

6 верасня Ігар Пракапенка быў адхілены ад пасады. 17 верасня ён «па асабістай заяве» зняўся з перадвыбарнай гонкі ў Навабеліцкай выбарчай акрузе, дзе павінен быў балатавацца ў дэпутаты ніжняй палаты парламента ў якасці кандыдата ад улады. А 21 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Некаторыя чыноўнікі, як гэта здарылася ў Гомелі, бралі дзесяткамі кватэры і перапрадавалі, а грошы клалі сабе ў кішэню. Сёння крымінальная справа заведзеная, і не адзін чыноўнік са сваімі сваякамі і набліжанымі сядуць на лаву падсудных».

Па словах крыніцы сайта, акрамя Віктара Піліпца і затрыманых раней па той жа справе чатырох чыноўнікаў, беларускі кіраўнік меў на ўвазе Ігара Пракапенку і Аляксандра Баранава.

Пракапенка і Баранаў абвінавачваюцца ў тым жа, у чым і Піліпец, - у перавышэнні службовых паўнамоцтваў па ч.3 арт.426 КК Беларусі.

Апошнія навіны