BE RU EN

Гуманітарная катастрофа ў Барысаве: Горад суткі без вады (Фота)

  • 4.09.2012, 21:39

(абноўлена) Пітную ваду ў горадзе развозяць у цыстэрнах. За ёй выстройваюцца велізарныя чэргі.

У Барысаве, насельніцтва якога складае каля 150 тысяч чалавек вады няма ўжо другі дзень. Яе адключылі учора ўвечары, сітуацыю абяцалі хутка выправіць, але да гэтага часу нічога не змянілася.

Як паведамілі чытачы charter97.org, па ўсім горадзе раз'язджаюць грузавікі і трактары з цыстэрнамі вады.

Па мясцоваму радыё абяцалі ўключыць ваду спачатку ў 14.00, потым у 16.00 і 18.00. А цяпер абяцаюць пасля 21.00. У найбуйнейшых крамах таксама немагчыма знайсці звычайную пітную ваду.

Першы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Ігар Брыла паабяцаў, што водазабеспячэнне будзе адноўлена сёння ўвечары. Паводле яго слоў, прычынай аварыі стаў засор калектара.

Вада стала з'яўляцца ў кранах у кватэрах жыхароў Барысава толькі позна ўвечары.

Апошнія навіны