BE RU EN

Мінгандлю загадаў выпусціць мільён беларускіх мабільнікаў

  • 5.09.2012, 13:05

Міністэрства гандлю Беларусі ўдакладніла пералік спажывецкіх тавараў, якія рэкамендавана вырабляць у краіне.

Сярод іх - мабільныя тэлефоны. Іх выпуск мяркуецца павялічыць са 100 тысяч да аднаго мільёна, піша «Завтра твоей страны».

Праўда, радавацца рана. Колькасць тэлефонаў павялічваецца пры зніжэнні іх тэхнічных характарыстык. Іх спіс, у якім беларускім пакупнікам абяцалі сучасны дызайн, высокія тэхнічныя характарыстыкі і функцыянальныя магчымасці айчынных тэлефонаў (фота, відэа, радыё, інтэрнэт, МР3-плэер, зменныя карты памяці, 2 SIM-карты), а таксама шырокі мадэльны шэраг, зараз некалькі ўсечаны.

Але затое нас хочуць парадаваць арганізацыяй у рэспубліцы вытворчасці 20 тысяч легкавых аўтамабіляў высокай канкурэнтаздольнасці (у тым ліку ў кошце), сучаснага дызайну, эканамічных і надзейных.

Апошнія навіны