BE RU EN

Актывістцы БХД вынеслі папярэджанне за нацыянальны сцяг

  • 6.09.2012, 9:49

Вользе Кавальковай вынеслі папярэджанне за пікет пад бел-чырвона-белым сцягам.

Актывістку БХД абвясцілі вінаватай у выкарыстанні падчас пікета «незарэгістраванай сымболікі» - бел-чырвона-белага сцяга. Гэта рашэнне з'яўляецца беспрэцэдэнтным, бо раней ніколі падчас выбарчых кампаній (у тым ліку дзеючай) падобных папярэджанняў не было, і людзі стаялі пад абсалютна рознымі сцягамі, піша bchd.info.

Таксама Вольгу Кавалькову абвінавачваюць у тым, што на яе пікеце не было агітацыі за яе і яе праграмы. Але гэта з'яўляецца няпраўдай, бо на пікеце была інфармацыя і аб Вользе Кавальковай, і аб яе праграме, у прыватнасці - аб вызваленні палітвязняў.

Апошнія навіны