BE RU EN

«Альфа-банк» хоча купіць яшчэ адзін банк у Беларусі

  • 6.09.2012, 10:29

Расейскі «Альфа-банк» задумаўся аб набыцці яшчэ аднаго банка ў Беларусі.

Пра гэта заявіў 5 верасня старшыня савета дырэктараў банкаўскай групы «Альфа-банк» Пётр Авэн падчас сустрэчы з прэм'ерам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, піша АФН.

«Мы хочам хутка развівацца і бачым для гэтага магчымасці. Думаем аб набыцці яшчэ аднаго банка ў Беларусі», - цытуе прэс-служба беларускага Саўміна кіраўніка Альфы.

Ён адзначыў, што за 4 гады працы на беларускім рынку «Альфа-банк» прадэманстраваў высокую дынаміку росту. «За час, які мы тут знаходзімся, мы выраслі па актывах у 11 разоў, па крэдытнаму партфелю у 15 разоў, па сродках насельніцтва, якія ў нас на рахунках, у 6,5 разоў», - паведаміў Авэн.

«Сёння наш ліміт каля $1 млрд., а мы яго выкарыстоўваем толькі на трэць. Наша цвёрдае жаданне з тых $300 млн., што ў нас выдадзены сёння, перайсці да лічбы прыкладна $600 млн. ужо ў гэтым годзе», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, галоўная мэта гэтага візіту - вызначыць стратэгію далейшай працы ў Беларусі «Нам важна зразумець, наколькі інтэнсіўна нам удасца тут развівацца», - сказаў ён.

Апошнія навіны