BE RU EN

Старшыня ПА АБСЕ прыляціць у нядзелю ў Менск

  • 6.09.2012, 10:46

Старшыня Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільёры наведае з візітам Беларусь.

Пра гэта паведаміў старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з кіраўніком місіі назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі, піша «Інтэрфакс».

«Да нас прыйшоў ліст ад старшыні ПА АБСЕ, які плануе прыбыць у Менск у бліжэйшую нядзелю. Таксама ў Менск прыбудзе кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад ПА АБСЕ», - паведаміў Андрэйчанка.

Нагадаем, 15 жніўня на сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым, які знаходзіўся ў Менску, Лукашэнка выказаў незадаволенасць кандыдатурай кіраўніка місіі ад ПА АБСЕ. «Думаю, што маглі б знайсці больш дасведчанага чалавека ў частцы Беларусі і сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мы ўважліва зараз вывучаем усе гэтыя пазіцыі і, вядома ж, будзем адпаведным чынам рэагаваць», - сказаў Лукашэнка.

На гэта ПА АБСЕ паставіла беларускага дыктатара на месца.

Старшыня камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы - менавіта той чалавек, які патрэбны для працы кіраўніка місіі назіральнікаў за «выбарамі» у Беларусі. Так пракаментаваў сённяшняе выказванне Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік прэс-службы ПА АБСЕ Ніл Сайман.

Апошнія навіны