BE RU EN

Менчукам прапанавалі «забіць» на «выбары» (Фота)

  • 6.09.2012, 13:07

Плакаты з заклікам не хадзіць на «выбары» працягваюць з'яўляцца ў беларускай сталіцы.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» расклеілі іх у найбольш ажыўленых месцах у спальных раёнах горада. Плакаты са словамі «Марыянеткі ў руках лялькавода не могуць служыць інтарэсам народа» і «Забі на выбары» з'явіліся каля крам і рынкаў, на дошках аб'яў і прыпынках грамадскага транспарту.

«Кампанія байкоту працягваецца, таму што за кратамі па-ранейшаму знаходзяцца нашы сябры. Бессэнсоўнасць «выбараў» разумеюць усе, акрамя тых хто прымае ў іх удзел. Менавіта яны даюць магчымасць уладам трымаць у турмах актывістаў апазіцыі. Мы ўпэўненыя, што, калі зараз усё альтэрнатыўныя кандыдаты заявяць аб сваім зняцці з «выбараў», то палітвязні выйдуць на волю ў бліжэйшы час», - сказалі актывісты кампаніі сайту charter97.org.

Апошнія навіны