BE RU EN

Прэзідэнт Грэцыі прапанаваў скараціць сабе зарплату

  • 6.09.2012, 15:23

Прэзідэнт Грэцыі Каролас Папульяс просіць Мінфін скараціць яму зарплату і пенсію для эканоміі бюджэту.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Хрыстос Стаікурас на пасяджэнні бюджэтнага камітэта парламента.

Кіраўнік дзяржавы таксама прапанаваў скараціць пенсіі ўсім былым прэзідэнтам Грэцыі, што, па ацэнцы міністэрства, сэканоміць дзяржаўнаму бюджэту каля 350 тыс. еўра ў год, паведамляе грэчаскі тэлеканал «Скай».

Кіраўнік дзяржавы ў Грэцыі абіраецца парламентам і ажыццяўляе ў асноўным цэрыманіяльныя функцыі, а выканаўчая ўлада належыць прэм'ер-міністру.

На думку прэзідэнта, зарплата кіраўніка дзяржавы павінна быць зменшана разам са скарачэннем зарплаты міністраў і іншых дзяржслужачых.

Між тым міністр фінансаў Грэцыі заявіў у лютым пасля сустрэчы з прэзідэнтам, што Папульяс адмовіўся ад зарплаты, каб падтрымаць краіну ў крызіс. Тады паведамлялася, што зарплата прэзідэнта складае 23 тыс. еўра ў месяц, або 278,4 тыс. еўра ў год, а пасля выплаты падаткаў ён атрымлівае 192 тыс. еўра. Цяпер, як мяркуюць СМІ, будзе вызначаны новы памер зарплаты кіраўніка дзяржавы.

Грэцыя ў крызіс рэзка скарачае дзяржаўныя выдаткі, у прыватнасці, на зарплаты і пенсіі. Афіны вядуць складаныя перамовы з ЕЗ і МВФ аб працягу фінансавай падтрымкі Грэцыі, якая цалкам залежыць ад знешняга фінансавання з 2010 года.

Прэм'ер-міністр Антоніс Самарас, на чале правацэнтрысцкай партыі «Новая дэмакратыя» выйграў з невялікай перавагай датэрміновыя выбары 17 чэрвеня, з самага пачатку свайго прэм'ерства скараціў зарплаты міністрам на 30%. Самарас таксама скасаваў усе спецыяльныя камісіі і сакратарыяты пры ўрадзе краіны, якія абыходзіліся дзяржаве ў істотную суму, максімальна абмежаваў выкарыстанне міністрамі службовых аўтамабіляў, закрыў у сваёй рэзідэнцыі рэстаран для служачых адміністрацыі, на ўтрыманне якога выдзялялася 63 тыс. еўра штогод, перадае «РІА Новости».

Апошнія навіны