BE RU EN

Лябедзька прапанаваў апрануць чыноўнікаў у памперсы (Відэа)

  • 7.09.2012, 9:52

У чацвер кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі выступаў на тэлеканале «Беларусь-2».

Ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Старавіленскай акрузе № 105 у Менску, нагадвае «Еўрарадыё».

Між іншым, Лябедзька падчас свайго выступу паказаў памперс. Ён распавёў, што ў Беларусі ў дамах састарэлых норма - 1 памперс на чалавека на 3 дні.

«Вось бы беларускіх чыноўнікаў, ідэолагаў апрануць ў гэты памперс на тры дні, можа тады мы мелі б адэкватную сацыяльную палітыку», - сказаў палітык.

Ён таксама казаў пра тое, што колькасць праваахоўнікаў у нашай краіне не адпавядае рэальнай сітуацыі з бяспекай. Пры гэтым Анатоль Лябедзька паказаў плюшавага мішку, падобнага на тых, якіх у ліпені з самалёта скідалі шведы. Ён нагадаў, што ў Беларусі ёсць палітвязні і назваў гэты факт нацыянальнай ганьбай.

Апошнія навіны