BE RU EN

Менчукі ўчынілі таўкатню з-за картак са сніжкай (Фота)

  • 7.09.2012, 10:45

Натоўп рынуўся ў новы магазін «Віталюр» за зніжкай у 3%, ледзь не затаптаўшы намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна.

Чарговы аб'ект гандлю адкрылі ў Менску да Дня горада. На вуліцы Голубева, 24а, у мікрараёне Паўднёвы Захад, сёння адчыніў дзверы новы супермаркет «Віталюр».

Як звычайна ў такіх выпадках, не абышлося без таўкатні. Пасля таго як сімвалічная стужачка была перарэзана, дзясяткі людзей накіраваліся ўнутр, актыўна працуючы локцямі, піша onliner.by.

Адкрыццё было запланавана на 9 гадзін раніцы. Нягледзячы на дробны дождж, прыйшло даволі многа народу, але ўрачыстая цэрымонія зацягвалася.

«Адчыняй!» - крычаў нехта з натоўпу.

Людзі казалі, што новы магазін Паўднёва-Захаду не перашкодзіць.

«Можа быць, зніжкі тут будуць нармальныя. Рыбу танную ў горадзе не знойдзеш», - разважалі пенсіянеры.

Многія прыйшлі на адкрыццё, каб атрымаць картку супермаркета. Першым пяці тысячам чалавек, якія зрабілі куплю ад 200 тыс. рублёў, «Віталюр» абяцаў картку са зніжкай 3%...

Натоўп хутка апанаваў краму, ледзь не збіўшы з ног намесніка кіраўніка адміністрацыі раёна Уладзіміра Танкевіча, які адкрываў краму, а таксама апаратуру, што стаяла побач.

Апошнія навіны