BE RU EN

Менчукоў зноў прымусяць працаваць бясплатна

  • 7.09.2012, 12:48

Лукашэнка запатрабаваў задзейнічаць у добраўпарадкаванні Менска жыхароў сталіцы для эканоміі грошаў.

Беларускі кіраўнік паставіў перад кіраўніцтвам Менгарвыканкама задачу ў наступным годзе завяршыць добраўпарадкаванне горада, у тым ліку яго жылых кварталаў, піша «Інтэрфакс».

«У будучым годзе ўвесь Менск павінен быць добраўпарадкаваны, дашліфаваны да апошняга метра», - заявіў Лукашэнка ў пятніцу падчас наведвання мастацкай галерэі народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага.

Як адзначыў Лукашэнка, у Менску «кожны квартал, кожны кавалачак зямлі мае свайго гаспадара». У сувязі з гэтым, ён прапанаваў гарадскім уладам задзейнічаць у добраўпарадкаванні жыхароў сталіцы, тым самым зэканоміўшы бюджэтныя грошы.

Апошнія навіны