Друкарні Менска прыраўнялі словы «дурань» і «Ярмошына»
- 7.09.2012, 14:57
Друкарні адмаўляюцца друкаваць агітацыйныя матэрыялы за байкот «выбараў» актывісткі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай.
У апошняй друкарні, куды звярнулася актывістка, - ТАА «Дывімакс» на праспекце Незалежнасці, 58 ёй паведамілі, што не могуць надрукаваць матэрыялы, так як у іх змяшчаюцца словы, недазволеныя для масавага друку: «дурань» (у кантэксце «лічаць дурнямі») і «Ярмошына», піша сайт БХД.
Нагадаем, пасля першай адмовы ЦВК зарэгістраваў Вольгу Кавалькову кандыдатам у дэпутаты па адной з акругаў Менска.