Менскі мясакамбінат перайменавалі ў «трупакамбінат» (Фота)
- 7.09.2012, 15:55
Зоаабаронцы правялі акцыю каля крамы Менскага мясакамбіната.
Будучая фірменная крама Менскага мясакамбіната, пад якую зараз рэканструююць першы паверх будынка на менскай вуліцы Веры Харужай, 15, падвергнулася нападу актывістаў-зоаабаронцаў. Плот будаўнічага аб'екта цяпер размаляваны лозунгамі, якія заклікаюць не забіваць жывёл, паведамляе TUT.by.
Калі адбылася акцыя - дакладна не вядома, але першыя відавочцы паведамілі аб незапланаваных зменах у знешнім выглядзе плота будаўнічага аб'екта сёння, 7 верасня. Пасля выезду на месца высветлілася, што менскія зоаабаронцы пастараліся ад душы.
Цяпер плот будучай крамы «Мясная дзяржава» упрыгожаны выслоўямі са Старога Запавету, выказваннямі Буды, Пола Макартні і Льва Талстога. Усе яны заклікаюць ўстрымацца ад забойстваў жывёл і ўжывання мяса ў ежу.
Акрамя агітацыйных тэкстаў, на плот нанеслі некалькі малюнкаў. Усе яны паказваюць розных жывых істот, прадукцыю з якіх людзі звычайна ўжываюць у ежу. Намаляваныя жывёлы просяць не забіваць іх.