«Зачыстка» перад Днём горада
- 7.09.2012, 16:46
7 верасня каля 16 - 30 каля пад'езду свайго дома адбылося затрыманне актывіста «Zмены» Аляксандра Арцыбашава.
Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook яго сябар Аляксандр Баразенка. Гэта ўжо трэцяе затрыманне за апошнія тры дні актывістаў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду», піша сайт кампаніі.
Раніцай была затрыманая актывістка кампаніі Юлія Лапкоўская, якую ўжо паспелі аштрафаваць на 200 тысяч нібыта за лаянку матам.
У дадзены момант Арцыбашава вязуць у Кастрычніцкі РУУС г. Менска. Сёння раніцай таксама быў затрыманы і лідэр «Zмены» Павел Вінаградаў, якога ў дадзены момант судзяць у Маскоўскім судзе сталіцы.