BE RU EN

У Зэльве сарвалі сустрэчу з апазіцыйнымі кандыдатамі

  • 7.09.2012, 17:49

Кіраўніцтва СВК «Славацічы» адмяніла сустрэчу з выбаршчыкамі.

Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння, 7 верасня, раніцай перад пачаткам працоўнага дня, наведалі СВК «Славацічы» Зэльвенскага раёна, дзе на мясцовым мехдвары планавалася сустрэча з выбаршчыкамі. Вясковыя механізатары прыйшлі на працу загадзя, каб паслухаць выступленні кандыдатаў, паведамляе ПЦ "Вясна".

Аднак перад самой сустрэчай начальнік мехдвара, які атрымаў загад ад кіраўніцтва гаспадаркі, спыніў гэтае мерапрыемства, маўляў, няма часу на выступленні - трэба працаваць.

Пасля гэтага кандыдаты ў дэпутаты наведалі Зэльвенскі райвыканкам, дзе ў кнігу скаргаў апісалі праблемы, звязаныя з агітацыйнай кампаніяй на Зэльвеншчыне, і выказалі незадаволенасць няроўнымі ўмовамі агітацыйнай кампаніі.

Апошнія навіны