BE RU EN

Кітайцы напампоўваюць Расею прасамі - шпіёнамі

  • 26.10.2013, 19:50

Спецыялісты выявілі партыю кітайскай тэхнікі, якая рассылае спам і вірусы.

Кітайцы паспрабавалі адправіць у Санкт-Пецярбург партыю бытавых прыбораў, якія рассылаюць спам і вірусы. Прасы, чайнікі і тэлефоны абсталявалі адмысловымі чыпамі. Варта было ўключыць такі шпіёнскі прыбор ў сетку, як ён свабодна падключаўся па Wi-Fi да любых неабароненых кампутараў у радыусе 200 метраў, паведамляе НТВ.

Пры гэтым гаспадар нават нічога б не западозрыў.

Глеб Паўлаў, тэхнічны дырэктар кампаніі - мытнага брокера: «Вы нават не заўважыце, што ён рассылае нешта. Ні адзін сістэмны адміністратар не заўважыць атаку, бо яна адбылася не звонку, не праз Інтэрнэт, а знутры».

Выявілі тэхніку са шпіёнскімі чыпамі выпадкова. Яшчэ да адпраўкі з Кітая расейскіх спецыялістаў насцярожыла вага ўпаковак - яна адрознівалася ад заяўленай у дакументах.

Ад буйной партыі тавару давялося адмовіцца. Зрэшты, амаль 30 прасаў, чайнікаў, тэлефонаў і відэарэгістратараў усё ж паспелі разысціся ў пецярбургскіх крамах. Акрамя таго, невядома, ці пастаўлялася хітрая тэхніка ў іншыя рэгіёны Расеі.

Апошнія навіны