Віленскі хор падтрымаў Еўрамайдан (Відэа)
- 12.12.2013, 18:20
Літоўскі хор Bel Canto выказаў падтрымку ўкраінскаму Еўрамайдану, праспяваўшы ўкраінскую песню.
Відэа з'явілася на канале Dima TVman на YouTube, піша сайт comments.ua.
У пачатку роліка з'яўляецца лагатып хору і надпіс: «Хор Bel Canto: Мы падтрымліваем вас, украінцы! Мы з вамі ў вашай барацьбе за вашыя мары і лепшую будучыню». Далей віленскі хор Bel Canto выконвае украінскага «Щедрика» Мікалая Леантовіча - «калядку званоў», як яе называюць у ЗША і Еўропе.
Адзначым, што падчас выканання песні на відэа таксама можна заўважыць тытры: «Дарагія украінцы! Мы падзяляем вашыя мары і душой кожны з нас побач з Вамі!». У канцы відэа з'яўляюцца тытры: «Змагайцеся за свае мары! Мы заўсёды будзем з Вамі!».