BE RU EN

Чыноўнікі адкажуць за разбурэнне помнікаў архітэктуры?

  • 27.02.2013, 18:59

Магілёўцы патрабуюць пакараць чыноўнікаў, якія давялі архітэктурныя помнікі горада да разбурэння.

З гэтай ініцыятывай выступіў грамадзянскі актывіст з Магілёва Аляксей Паўлоўскі. Ён пачаў збор подпісаў за ўпарадкаванне архітэктурных помнікаў места.

Пра гэта актывіст паведаміў у інтэрв'ю charter97.org.

«Дамы № 11 і № 13 на вуліцы Лазарэнкі на працягу дзясяткаў гадоў стаяць без гаспадароў і пакрысе руйнуюцца. Яны сталі прыстанішчам для наркаманаў і бадзяг, а на дахах растуць дрэвы. Мне сорамна, што гэткае стаўленне ўлад да гістарычных аб'ектаў Магілёва псуе яго статус «культурнай сталіцы Беларусі і СНД». Гарадскія ўлады нават не могуць здаць будынкі ў арэнду. Тым больш, гэтыя дамы размешчаныя вельмі блізка ад цэнтра места», - адзначыў актывіст.

Ён таксама падкрэсліў той факт, што гэтыя будынкі носяць статус гістарычна-культурнай спадчыны, і на іх замацаваныя адпаведныя шыльды.

«Ініцыятыву падтрымалі больш за сотню людзей, якія намагаюць, каб у 2013 годзе быў распрацаваны графік увядзення будынкаў у эксплуатацыю, былі вызначаны генвыканаўца і субвыканаўцы, пералічаныя сродкі з фонду Лукашэнкі на рэканструкцыю. Мы таксама патрабуем пакараць чыноўнікаў, якія давялі дамы да разбурэння», - сказаў на заканчэнне Аляксей Паўлоўскі.

Калектыўны зварот накіраваны ў Магілёўскі гарвыканкам, адміністрацыю Лукашэнкі, камітэт дзяржкантролю і выканаўчы камітэт СНД.

Апошнія навіны