Менск наведаў дырэктар Рады Еўропы па палітычных пытаннях
- 11.04.2013, 13:48
Дырэктар Рады Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандр Гесель наведаў Беларусь.
Ён знаходзіўся ў беларускай сталіцы з 10 па 11 красавіка. Падчас візіту Аляксандр Гессель абмяркоўваў магчымыя напрамкі супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба МЗС.
11 красавіка адбыліся сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў і Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь, у ходзе якіх быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, якія тычацца магчымых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Радай Еўропы ў сферах узаемнага інтарэсу.
Напярэдадні Аляксандр Гесель выступіў у Беларускім дзяржаўным універсітэце з лекцыяй пра ролю Рады Еўропы на еўрапейскай прасторы, якая стала першай з запланаваных у рамках дзейнасці інфапункта Рады Еўропы ў Менску на 2013 год.