BE RU EN

Тэрэзе Стшэлец дазволілі выехаць з Беларусі

  • 11.04.2013, 20:41

Беларускай стараной прынятая пастанова аб зняцці абмежаванняў на выезд грамадзянкі Польшчы Тэрэзы Стшэлец.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта РБ.

«Сёння беларускай стараной з гуманных меркаванняў была прынятая пастанова аб зняцці абмежаванняў на выезд грамадзянкі Стшэлец. Яна можа пакінуць Рэспубліку Беларусь ва ўсялякі момант», - гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка стала вядома аб тым, што грамадзянка Польшчы Тэрэза Стшэлец не можа выехаць з Беларусі.

Год таму яна паехала на экскурсію ў Менск. Калі ў яе сапсаваўся самаход, яна пакінула яго ў майстэрні. На аўтамабілі без дазволу гаспадыні ездзіў сын механіка, якога затрымала міліцыя. Аўтамабіль канфіскавалі і перадалі на склад мытні. У студзені беларускі суд пастанавіў, што аўтамабіль павінен быць вернуты ўладальнікам.

Але праблема ў тым, што яшчэ да пачатку судовага працэсу мытнікі прадалі самаход Тэрэзы Стшэлец. Грамадзянцы Польшчы прапанавалі вярнуць грошы, вылічыўшы з іх велізарную мыту і падаткі. Яна адмовілася плаціць, і беларуская старана анулявала яе візу, затрымаўшы на тэрыторыі нашай краіны. 8 красавіка 2013 Тэрэза Стшэлец абвясціла галадоўку ў будынку консульства Польшчы ў Берасці.

Апошнія навіны