BE RU EN

Суд абвінаваціў у хлусні міліцыянтаў, якія збілі жыхароў Дзяржынска

  • 12.04.2013, 12:44

Адміністрацыйная справа ў дачыненні да Віталя Ганчара і Сяргея Хачатурана спыненая.

Яе разгляд адбыўся 11 красавіка 2013 года ў судзе Дзяржынскага раёна Менскай вобласці, піша сайт праваабарончай арганізацыі «Платформа».

Супрацоўнікі мясцовага РАУС абвінавачвалі Віталя Ганчара і Сяргея Хачатурана ў здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 17.1 КаАП РБ («дробнае хуліганства»).

Тое, што адбывалася ў зале судовага пасяджэння ўразіла не толькі прысутных, але і старшынствуючага.

Як прынята ў практыцы нацыянальнага судаводства, сведкамі правапарушэнняў выступалі два супрацоўнікі ППСМ - Віталь Клімашэўскі і Зміцер Касцевіч. Тыя самыя супрацоўнікі, якія жорстка збілі Віталя Ганчара і Сяргея Хачатурана ў ноч з 17 на 18 сакавіка 2013 года.

Відавочна, што ніякіх іншых сведак з боку абвінавачвання па гэтай справе не было, паколькі затрыманне праходзіла ў начны час, а шукаць і апытваць каго-небудзь яшчэ было відавочна не ў інтарэсах саміх супрацоўнікаў міліцыі. Гэта іх і падвяло. Супрацоўнікі міліцыі перад пасяджэннем суда нават «не знайшлі час прачытаць свае ўласныя рапарты», як адзначыў падчас пасяджэння суддзя.

Супярэчнасцяў у паказаннях і рапартах з пратаколамі аказалася столькі, што суд нават не перайшоў да допыту сведак абароны. Міліцыянты самі цалкам пераканалі суддзю ў невінаватасці затрыманых. Заблытаўшыся ва ўласных паказаннях, супрацоўнікі ППСМ прымудрыліся, акрамя ўсяго іншага, пацвердзіць суду, што адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя ў адсутнасці «парушальнікаў». Аднак на пратаколах нечай клапатлівай рукой зробленыя запісы «ад подпісу адмаўляюся» ад імя Сяргея Хачатурана і Віталя Ганчара, якія адсутнічалі ў момант складання дакументаў. Пры гэтым самі пратаколы былі складзеныя цалкам староннім супрацоўнікам міліцыі, а Клімашэўскі і Касцевіч нібыта проста на іх распісаліся, нават не азнаёміўшыся з напісаным.

Суд не доказал вину избитых милицией жителей Дзержинска
Суд не доказал вину избитых милицией жителей Дзержинска
Суд не доказал вину избитых милицией жителей Дзержинска
Климашевский В.С.
Костевич Д.В.

Таксама супрацоўнікі ППСМ не змаглі патлумачыць, чаму ў складзеных пратаколах пазначана, што яны «падышлі да двух хлопцаў і папрасілі прад'явіць дакументы» ў той час, як на судовым пасяджэнні міліцыянты паведамілі, што яны падышлі да Ганчара і толькі пасля таго, як той «адмовіўся слухацца іх законным патрабаванням».

Здзівіла суд і тое, што ў сваіх паказаннях і Клімашэўскі і Касцевіч выразна растлумачылі, што на просьбу прад'явіць дакументы, Віталь Ганчар адказаў, што ў яго няма з сабой пашпарта, але назваў сваё імя, прозвішча і адрас пражывання, якія супрацоўнікі ППСМ і запісалі. Узнікае лагічнае пытанне, у чым менавіта міліцыянты ўбачылі непадпарадкаванне.

Спыніўшы супярэчлівыя паказанні сведак, старшыня абвясціў пра спыненне вытворчасці па абодвух адміністрацыйных справах і пакінуў залу пасяджэнняў.

Аднак казаць пра спыненне пераследу ахвяр збіцця пакуль рана. Праверка па матэрыялах крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да Сяргея Хачатурана па частцы 2 артыкула 363 КК РБ («супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення») адбудзецца ў бліжэйшыя дні.

Аднак пасяджэнне суда, якое адбылося 11 красавіка 2013 года, красамоўна прадэманстравала, што супрацоўнікі ППСМ не толькі скажалі ў сваіх пратаколах рэальныя абставіны таго, што адбылося ў ноч з 17 на 18 сакавіка 2013 года, але і фальсіфікавалі пратаколы.

Праваабаронцы спадзяюцца, што невінаватасць Сяргея Хачатурана ў супраціве супрацоўнікам ППСМ і прымяненне да іх гвалту будзе даказаная і крымінальная справа ў дачыненні да яго будзе таксама спыненая.

Апошнія навіны