BE RU EN

Паўла Якубовіча прызначылі намеснікам старшыні «Белнафтахіма»

  • 13.04.2013, 10:45

Пастанова ўрада падпісаная 11 красавіка першым намеснікам прэм'ера Уладзімірам Сямашкам.

Гаворка ідзе не пра нязменнага галоўнага рэдактара «Совбелки», а пра цяпер ужо былога начальніка ўправы паліўна-энэргетычнага комплексу Апарату Савета міністраў Беларусі Паўла Вацлававіча Якубовіча.

Інтрыга прызначэння ў тым, што Якубовіч у 2007-2009 гадах займаў пасаду гендырэктара «Белэнэрга», а ў апошнія месяцы «Белнафтахім» і «Белэнэрга» канфліктуюць публічна, выкарыстоўваючы артыкулы на замову ў прэсе і праз уласныя прэс-службы. Так, канцэрн «Белнафтахім» у лютым 2013 абвінаваціў беларускіх энэргетыкаў у прагнасці і заявіў, што кошт на электраэнэргію для прадпрыемстваў канцэрна вышэйшы за сусветны.

У канфлікт вымушаны быў умяшацца асабіста Лукашэнка, абвінаваціўшы Уладзіміра Сямашку ў высвятленні стасункаў з кіраўніком «Белнафтахіма» Ігарам Жыліным.

Цяпер у кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» укаранёны пратэжэ Сямашкі, што, магчыма, сведчыць аб прамежкавай перамозе першага намесніка старшыні ўрада.

Апошнія навіны