BE RU EN

«Ноги шире. Три-четыре» (Відэа)

  • 17.04.2013, 12:21

Рабочых прымусяць займацца «вытворчай гімнастыкай».

Прапанова прагучала падчас абмеркавання «палатачнікамі» законапраекта «Аб фізічнай культуры і спорце».

«Дэпутаты» прапанавалі дапрацаваць норму аб абавязковай вытворчай гімнастыцы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, піша «Інтэрфакс».

У сваю чаргу міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, прадстаўляючы праект закона, адзначыў, што «гэтая норма была б карыснай і прывабнай». Паводле яго слоў, «гэта дазволіць развіваць фізічную культуру ў краіне».

Акрамя таго, як паведаміў Шамко, у законапраекце «асобная частка прысвечаная пытанням арганізацыі фізічнай культуры па месцы працы, жыхарства, а таксама фізічнай падрыхтоўцы ваеннаслужачых, кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, МНС, пракуратуры, службовых асоб мытных органаў, грамадзян , закліканых да ваеннай службы».

Міністр таксама падкрэсліў, што ў законапраекце «агавораныя пытанні арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з інвалідамі».

Законапраект «Аб фізічнай культуры і спорце» ў сераду прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, перадае карэспандэнт агенцтва.

Апошнія навіны