BE RU EN

Страшная аварыя на трасе «Менск-Масква»: фура расціснула легкавушку

  • 17.04.2013, 15:50

ДТЗ з удзелам аўтамабіля пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі адбылося 15 красавіка пад Смаленскам.

Аўтамабіль Opel Insignia, рухаючыся ў бок беларускай мяжы, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай DAF. Кіроўца грузавіка, які пражывае ў Гродзенскім раёне, як відаць на відэа, знятым з машыны, якая ехала за ім, спрабаваў пазбегнуць аварыі, аднак беспаспяхова. Легкавушка з-за сутыкнення была разбітая ўшчэнт, а яе кіроўца - жыхар Масквы 1979 года нараджэння - памёр на месцы ДТЗ ад атрыманых траўмаў.

Апошнія навіны