BE RU EN

Палеская вёска эвакуяваная з-за прарыву дамбы

  • 18.04.2013, 9:22

Ратавальнікі эвакуявалі каля 30 жыхароў вёскі Мардвін ў Петрыкаўскім раёне.

Прычынай гэтага стаў прарыў участка 4-кіламетровай дамбы, які адбыўся ўначы. Эвакуацыю жыхароў ратавальнікі пачалі раніцай, паведамляе прэс-служба МНС.

У вёсцы падтоплена каля 15 дамоў, пацярпелых няма.

Эвакуяваных жыхароў размясцілі ў шпіталі горада Петрыкаў.

Усяго, па звестках МНС, у выніку паводкі падтопленыя больш за 300 жылых дамоў у розных населеных пунктах краіны. Большая частка з іх знаходзіцца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Полесская деревня эвакуирована из-за прорыва дамбы. Фото: МЧС
Полесская деревня эвакуирована из-за прорыва дамбы. Фото: МЧС
Полесская деревня эвакуирована из-за прорыва дамбы. Фото: МЧС

Апошнія навіны