Гэта Марс? Не, гэта Брэст
- 20.04.2013, 11:39
Стан беларускіх дарог становіцца тэмай для карыкатур.
Адну з іх размясціў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Уладзімір Сегенюк.
У гэтым годзе скаргі на жудасны стан беларускіх дарог паступаюць з розных гарадоў краіны. Жыхары абураюцца не толькі наяўнасцю велізарнай колькасці ям і выбоін на іх, але і няякасным правядзеннем рамонту. Так, нядаўна чытач сайта charter97.org даслаў фатаграфіі з Магілёва, на якіх відаць, што камунальнікі клалі асфальт проста ў ямы з вадой і смеццем.
У Бабруйску выбоіны на дарогах закладваюць звычайнымі цаглінамі.
Кіраўнік брэсцкага гарвыканкама паабяцаў скончыць рамонт дарожнага пакрыцця ў абласным цэнтры да 9 траўня. Ён заявіў, што рамонтныя працы ўжо пачаліся. Для іх правядзення вылучаныя 17 мільярдаў рублёў з бюджэту. У той жа час жыхары горада кажуць пра тое, што больш паловы вуліц абласнога цэнтра знаходзяцца ў дрэнным стане і рамонтныя работы на іх не ідуць.