BE RU EN

У Менску таксіст сутыкнуўся з маршруткай: ёсць пацярпелыя

  • 27.04.2013, 15:33

Сёння раніцай у Менску на скрыжаванне вуліц Багдановіча і Старажоўскай адбылася аварыя.

Сутыкнуліся легкавы аўтамабіль-таксі і мікрааўтобус-маршрутка. Ад удару маршрутнае таксі адкінула на бетонны плот, 7 пасажыраў атрымалі нязначныя траўмы.

Пацярпелыя шпіталізаваны ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі і 6-ю клінічную лякарню.

Праз аварыю ўтварыўся затор, стаялі нават тралейбусы.

Апошнія навіны