Апазіцыя перамагла на выбарах у найстарэйшы парламент свету
- 28.04.2013, 10:35
Лідар кансерватыўнай Партыі незалежнасці Ісландыі Б’ярні Бэнэдыктсан (Bjarni Benediktsson) абвясціў аб перамозе сваёй партыі на парламенцкіх выбарах.
Ён зойме пасаду прэм'ер-міністра краіны, а партыя атрымае 20 месцаў з 63 у парламенце, паведамляе NEWSru.com.
Ліберальна-цэнтрысцкая Прагрэсіўная партыя, партыя "Светлая будучыня" (Bright Future), а таксама найбуйнейшая партыя кіраўнічай з 2009 года левацэнтрысцкай кааліцыі - Сацыял-дэмакратычны альянс атрымліваюць усяго па дзевяць месцаў кожная.
"Партыя незалежнасці зноў заклікае выконваць свой абавязак", - заявіў Б’ярні Бэнэдыктсан, выказаўшы гатоўнасць да перамоваў аб стварэнні новай кіраўнічай кааліцыі.
Партыя незалежнасці стаяла за стырном Ісландыі 18 гадоў да выбараў 2009 года, калі ісландцы, расчараваныя яе кіраваннем, аддалі перавагу Сацыял-дэмакратычнаму альянсу. Выбары ж 2013 года, як чакаецца, прывядуць да змены левацэнтрысцкай кааліцыі, жорсткая посткрызісная эканамічная палітыка, якая выявілася занадта балючай для жыхароў Ісландыі.
Ісландыя з'яўляецца парламенцкай рэспублікай. Парламент астраўной дзяржавы ўважаецца за найстарэйшы ў свеце, яго першы сход было задакументаваны ў 930 годзе.