Паўночная Карэя рыхтуе маштабныя вайсковыя вучэнні
- 28.04.2013, 12:58
КНДР рыхтуецца да правядзення поўнамаштабных вайсковых вучэнняў на ўзбярэжжы Жоўтага мора.
Як паведамляе ў нядзелю, 28 красавіка, агенцтва «Ренхап», пра гэта заявіла ананімная крыніца ў паўднёвакарэйскім урадзе, якая спаслалася на звесткі разведкі, піша Lenta.ru.
Мяркуецца, што вучэнні пройдуць у раёне Нампхо - найбуйнейшага партовага горада Паўночнай Карэі на заходнім узбярэжжы краіны - у паветры і на сушы: Пхеньян нібыта мае намер апрабаваць вайсковую авіяцыю і артылерыю. Agence France-Presse падае словы паўднёвакарэйскага крыніцы, паводле якіх Сеул чакае ў ходзе гэтых вучэнняў вайсковых правакацый або выпрабавання ракет.
Між тым раней, 21 красавіка, крыніцы ў паўднёвакарэйскім міністэрстве абароны заяўлялі, што запуск балістычных ракет чакаецца на ўсходнім узбярэжжы КНДР: нібыта з гэтай мэтай Пхеньян перакінуў на ўсход дзве ракетныя ўстаноўкі ў дадатак да ўжо размешчаных там.
Вучэнні ў раёне Нампхо могуць стаць адказам КНДР на супольныя вучэнні Рэспублікі Карэя і ЗША, якія выклікаюць моцную незадаволенасць Пхеньяна. Амерыканска-паўднёвакарэйскія вучэнні, у сваю чаргу, праводзяцца ў адказ на лютаўскае выпрабаванне ядзернай зброі Пхеньянам. Гэта выпрабаванне, а таксама запуск паўночнакарэйскай ракеты са спадарожнікам, выклікалі рэзка негатыўную рэакцыю Вашынгтона, Сеула і міжнароднай супольнасці ў асобе ААН, якія наклала на КНДР новыя санкцыі. У наступныя месяцы напружанасць на Карэйскім паўвостраве расла, і Паўночная Карэя неаднаразова пагражала Паўднёвай ваеннымі ўдарамі.
Нагадаем, амерыканскія экспэрты не выключалі ўдзелу Беларусі ў пастаўках вайсковых тэхналогій у КНДР.
Аналітыкі, якія вывучаюць інфармацыю аб няўдалым запуску ракеты Паўночнай Карэяй, кажуць пра тое, што тэхналогіі, якія мае Пхеньян, састарэлі на некалькі дзясяткаў гадоў, таму новыя ракеты, адна з якіх была прадэманстравана на вайсковым парадзе ў мінулым годзе, не нясуць пагрозы ЗША. Але ўвагу спецыялістаў прыцягнуў аўтамабіль, які яе вёз, паведамляе тэлеканал CBS. На іх думку колавы цягач мае вялікае падабенства з аналагічнымі машынамі, якія вырабляюць у Беларусі.