BE RU EN

Суд Егіпта адмовіўся вызваліць Мубарака

  • 28.04.2013, 18:40

Егіпецкі суд адхіліў апеляцыю былога правадыра краіны Хосні Мубарка, які прасіў вызваліць яго з-пад варты.

Ён прасіў выпусціць яго на час, пакуль у дачыненні да яго доўжыцца следства ў справе аб карупцыі, паведамляе BBC.

Нягледзячы на сур'ёзную хваробу 84-гадовага былога палітыка, суд пастанавіў пакінуць яго пад вартай.

Акрамя карупцыі Хосні Мубарка абвінавачваюць у датычнасці да гібелі сотняў дэманстрантаў у перыяд паўстання супраць ягонага рэжыму ў 2011 годзе.

Новы працэс над экс-прэзідэнтам Егіпта ў справе аб карупцыі і расправы над ягонымі апанентамі пачаўся.

У мінулым годзе ён разам з экс-міністрам унутраных спраў Хабіба Адлі быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за датычнасць да загубы ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у 2011 годзе.

Хоць Хосні Мубарак так і не прызнаў сваю віну, суд пастанавіў, што ён не прадухіліў загубу сотняў удзельнікаў акцый пратэсту, якія прывялі да падзення ягонага рэжыму два гады таму.

Пасля апеляцыі абаронцаў Мубарака праз працэсуальныя парушэнні суд пастанавіў перагледзець справу.

У цяперашні час былы прэзідэнт знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі.

Апошнія навіны