BE RU EN

Бернд Штанге ўзначаліў зборную Сінгапура

  • 15.05.2013, 13:44

Былы трэнер зборнай Беларусі знайшоў сабе новую працу.

Сёння нямецкі спецыяліст падпісаў кантракт, згодна з якім прыступіць да абавязкаў настаўніка зборнай Сінгапура. Пагадненне заключана на два гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на такі ж тэрмін, піша «Прессбол».

Сінгапурская каманда займае 165-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Раней Бернд Штанге, якому ў сакавіку споўнілася 65 гадоў, заявіў, што новае месца працы стане апошнім у яго трэнерскай кар'еры.

Нямецкі спецыяліст пакінуў пасаду настаўніка зборнай Беларусі па футболе ў 2011 годзе, пасля заканчэння тэрміну кантракту.

Апошнія навіны