BE RU EN

КНДР запусціла тры балістычныя ракеты

  • 18.05.2013, 11:39

Афіцыйны Токіё пацвярджае факт запуску трох балістычных ракет з усходняга ўзбярэжжа КНДР ў бок Японскага мора.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на японскае інфармагенцтва Кіёда.

«Мы зафіксавалі тры запускі», - заявіла яму крыніца ва ўрадзе краіны. Пры гэтым яна падкрэсліла, што ракеты ўпалі па-за тэрыторыяй вод Японіі.

Паводле звестак міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, два запускі былі зафіксаваныя сёння раніцай, а яшчэ адзін – па поўдні. Тып ракет не ўдакладняецца.

У Сеуле адзначылі, што ўзброеныя сілы Паўднёвай Карэі пільна сочаць за дзеяннямі КНДР і захоўваюць рэжым павышанай гатоўнасці.

Нагадаем, раней паведамлялася, што КНДР вывела з боегатоўнасці ракеты, размешчаныя на ўсходнім узбярэжжы, што пагражалі бяспецы ЗША і Паўднёвай Карэі.

Апошнія навіны