У Расонах з-за ўдару маланкі згарэў цэх
- 20.05.2013, 10:36
Удар маланкі стаў прычынай пажару на прыватным прадпрыемстве ў Расонах.
19 траўня ў Расонскае падраздзяленне МНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары ў цэху па вытворчасці паліўных брыкетаў прыватнага гандлёвага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі адкрытае гарэнне цэха. Будынак аднапавярховы, памерамі ў плане 26х32 метра, з дашчанымі сценамі і шыферным дахам.
У выніку пажару знішчана 40 тон паліўных брыкетаў і дах будынка, пашкоджаныя сцены.
Пацярпелых няма.
Як мяркуецца, прычына пажару - удар маланкі.