Цэнтр Менска ўстаў у заторах
- 21.05.2013, 10:34
Увесь цэнтр горада ўстаў у заторах даўжынёй па некалькі кіламетраў.
У прыватнасці, менчукі паведамляюць пра сур'ёзныя заторы ў раёне плошчы Багушэвіча - на пад'ездах да яе з боку вул. Клары Цэткін і пр. Дзяржынскага. На самой развязцы, па паведамленнях кіроўцаў не працуе святлафор.
У той жа час захоўваецца складаная сітуацыя на праспекце Незалежнасці ад вул. Леніна да вул. Свярдлова. Тут ужо не першы дзень асфальтуюць праезную частку, і транспарт рухаецца толькі па двух палосах у абодвух кірунках, піша «Інтэрфакс».
Акрамя таго, як паведамляе Менская ДАІ, у сувязі з дарожнымі работамі на пр. Незалежнасці перыядычна часткова абмяжоўваецца рух па Пераможцаў ад Машэрава ў бок цэнтра, з вул. Маскоўскай у напрамку пр. Незалежнасці, а таксама па пр. Незалежнасці ў раёне скрыжавання з пр. Машэрава і вул. Янкі Купалы. На гэтых участках інспектары накіроўваюць транспарт па менш загружаных магістралях.
Менская Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да кіроўцаў з просьбай улічыць інфармацыю аб дарожных работах на праспекце Незалежнасці і выбіраць для руху іншы маршрут.