Самалёт аварыйна сеў у польскім аэрапорце
- 21.05.2013, 16:03
У аэрапорце польскага гораду Катавіцэ прызямліўся самалёт авіякампаніі Lufthansa, у якога неўзабаве пасля ўзлёту загарэўся адзін з рухавікоў.
Самалёт Bombardier CRJ 700 вылецеў каля 6.28 раніцы па мясцовым часе і павінен быў адправіцца ў Франкфурт. Аднак неўзабаве пасля ўзлёту капітан карабля паведаміў, што ў правым рухавіку выяўленыя сур'ёзныя непаладкі і запытаў дазволу вярнуцца, перадае Polskie Radio.
Ніхто з 63 пасажыраў і чатырох членаў экіпажа не пацярпеў.
Насустрач самалёту былі накіраваныя карэты хуткай дапамогі, пажарныя машыны і паліцыя. У 06:54 самалёт паспяхова здзейсніў аварыйную пасадку.
Прычыны інцыдэнту ў сапраўдны момант расследуюцца.